Тут можна будзе даведацца пра ўсе навіны, атрымаць параду ад спецыялістаў і заказаць пуцёўку ў санаторый або забраніраваць месца ў гасцініцы. У найбліжэйшы час на партале запрацуе і сваё інтэрактыўнае тэлебачанне. Аб гэтым сёння стала вядома падчас працы канферэнцыі савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Тут абмяркоўваліся планы і перспектывы найбліжэйшых гадоў - захаванне вялікіх прадпрыемстваў, навучанне маладых спецыялістаў і павышэнне кваліфікацыі ўжо дасведчаных працаўнікоў.Усе пытанні абмяркоўвалі ў разрэзе перспектыўных ідэй, якія прагучалі на Усебеларускім народным сходзе. Працягне тэму Юлія Грызунт.
Як сваімі рукамі мадэрнізаваць родны горад - гэта не аб новай анлайн-гульні, а аб тым, што кожная ідэя можа стаць рэальнасцю. У гэтым упэўненая і Алена Гурына - пад яе кіраўніцтвам раённае аб'яднанне прафсаюзаў дапамагло ажыццявіцца ўжо не адной моладзевай ідэі.
Сёння ў Доме прафсаюзаў - больш за 200 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны сабраліся, што завецца, каб зверыць гадзіннікі. Галоўныя задачы на найбліжэйшыя гады - захаваць буйныя беларускія прадпрыемствы, стварыць новыя працоўныя месцы і гарантаваць супрацоўнікам бяспеку, у тым ліку і сацыяльную. Усе абмеркаванні - у кантэксце вынікаў Пятага Усебеларускага народнага сходу - гэта першая сустрэча пасля ўсенароднага форуму.
Яшчэ адна важная дэталь, без якой немагчыма развіццё, гэта ахова працы. Для падтрымання парадку Федэрацыя прафсаюзаў нашай краіны плануе стварыць цэнтр па навучанні грамадскіх тэхнічных інспектараў працы. Дарэчы, толькі з пачатку гэтага года пастаянны маніторынг прадпрыемстваў дазволіў выявіць і ўхіліць 2,5 тысячы парушэнняў. Сёння распавесці аб іх або даведацца больш аб сваіх правах стала магчымым і анлайн.
Сёння запрацаваў новы партал Федэрацыі прафсаюзаў нашай краіны - ФПБ.бай. Тут упершыню аб'яднаныя ўсе інфармацыйныя рэсурсы - дзве радыёстанцыі і сайты ўсіх прафсаюзных арганізацый Беларусі. Хутка тут з'явіцца і інтэрактыўнае тэлебачанне. Акрамя таго, ужо сёння карыстальнікі могуць атрымаць бясплатную анлайн-кансультацыю ад прафесійных юрыстаў па пытаннях працы.
А больш дакладна - ад службы прававых інспектараў. Яны і раней кансультавалі ўсіх ахвочых, толькі ў фармаце штомесячнага асабістага прыёму. За мінулы год яны дапамаглі вярнуць больш як 50 мільярдаў рублёў ашуканым беларусам, а 76 незаконна звольненых змаглі аднавілі свае працоўныя месцы. Сёння падтрымку прафсаюзаў можна атрымаць практычна на любым прадпрыемстве. Толькі з мая 2015 года былі створаныя больш як тысяча першасных прафсаюзных арганізацый, прычым 74% з іх - у прыватных фірмах.














