Сёння ў Маладзечне ратавальнікі Мінскай вобласці святкуюць юбілей.

20 июля 2013

Сёння ў Маладзечне ратавальнікі Мінскай вобласці святкуюць ??юбілей. У гэтыя хвіліны ўсё дзейства перамясцілася ў летні амфітэатр, у абед маладыя ратавальнікі прынялі прысягу.


Якія традыцыі святкавання і чаму гэтае свята для маладых байцоў як другі дзень нараджэння, даведвалася Наталля Кезік.


Прыйшоў працаваць ратавальнікам раней, чым было створана МНС. Сваю кар'еру пачынаў у пажарнай службе ў далёкім 1995 годзе, цяпер кіруе цэлым навучальным цэнтрам у Заслаўі - рыхтуе маладых байцоў да прысягі.



На дзень нараджэння ў ратавальнікаў прынята прыходзіць сем'ямі, бо па абавязку службы не часта выпадае магчымасць правесці выхадны і да таго ж святочны дзень з сям'ёй.
Але з асаблівым хваляваннем дня нараджэння чакалі маладыя ратавальнікі - сёння яны пачынаюць несці сур'ёзную і цяжкую службу.
І пажарную тэхніку прыгналі не проста так. Паводле сцэнарыя, гулянні ў Маладзечне будуць доўжыцца да самага вечара. Парад тэхнікі, святочны канцэрт і водная феерыя з пажарнага брандспойта, напрыканцы святочны салют. Так маштабна дзень нараджэння выратавальнай службы вобласці святкуецца ўпершыню.



Тым не менш для многіх байцоў працоўныя будні пачнуцца ўжо заўтра, у нядзелю. Што ў планах ратавальнікаў і якія задачы штодня стаяць перад брыгадамі МНС? Пра ўсе прафесійныя сакрэты нам напярэдадні расказаў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС. Інтэрв'ю можна ўбачыць сёння ў праграме Навіны. Цэнтральны рэгіён у 18:40.