Сёння ў свеце адзначаюць дзень ката

8 августа 2017

Па меркаванні многіх, яны з'яўляюцца лепшымі антыдэпрэсантамі. Грацыёзныя, незалежныя, гуллівыя і мяккія. Сёння ў свеце адзначаюць дзень ката. Неафіцыйнае свята прысвечана як самім гадаванцам, так і іх аматарам. Адзначаюць яго на працягу 15 гадоў. Дарэчы, у свеце прыкладна 80% людзей маюць хатніх гадаванцаў, і з іх 60% - гэта ўладальнікі катоў. Зараз у свеце налічваецца амаль 600 мільёнаў гэтых жывёлін. Сіямскі, мэйн-кун, сфінкс... Існуе прыкладна 200 парод. Лічыцца, што каты не толькі ловяць мышэй, але і здольныя лячыць некаторыя хваробы.