Сёння ў свеце Дзень барацьбы з анкалогіяй

4 февраля 2020
Кропкавыя лекі і метады выяўлення раку на ранніх стадыях - асноўныя напрамкі распрацовак навукоўцаў-медыкаў. Сёння ўвесь свет адзначае Дзень барацьбы са злаякаснай пухлінай. За мінулы год у Беларусі дыягнаставалі амаль 50 тысяч выпадкаў захворвання  на анкалогію. Пасля пастаноўкі дыягназу  нашы медыкі прызначаюць індывідуальнае лячэнне на аснове глыбокага аналізу злаякаснага ўтварэння.

У Беларусі зніжаецца смяротнасць ад раку

Нягледзячы на рост захворвання, смяротнасць ад раку хоць і невялікімі тэмпамі, але зніжаецца. За апошняе дзесяцігоддзе  без малога  на 2 %. У краіне працуюць 14 анкалагічных цэнтраў, 2 з якіх  рэспубліканскія.