Сёння ў Мінскім заапарку праходзіць дабрачынны фестываль "Мы патрэбны адзін адному"

24 июня 2015

Для дзяцей са шматдзетных сем’яў і дзяцей-інвалідаў свае выступленні падрыхтавалі творчыя калектывы і артысты беларускай эстрады. Цікавая праграма, забаўныя шоу, выставы творчых работ моладзі і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Юныя гледачы ўдзельнічалі у майстар-класах, а яшчэ кожны мог зрабіць аквагрым. Якую жывёлу намаляваць, дзеці выбіралі самі.

Дабрачынны фестываль праходзіць трэці раз. Сабраныя сродкі на кірмашы-продажы дзіцячых работ пойдуць на аздараўленне дзяцей-інвалідаў Заводскага раёна сталіцы.