Сёння ў Мінскім ўніверсітэце трэцяга ўзросту выпускны

26 мая 2016

Тысяча сто студэнтаў паважанага ўзросту атрымалі пасведчанні аб заканчэнні вучобы. Гэты святочны вечар - для слухачоў 19 навучальных напрамкаў. Ад камп'ютарнай граматы да кітайскай мовы. На працягу 8 месяцаў больш за 130 валанцёраў-педагогаў выкладалі гэтыя прадметы. Асабліва старанныя вучні нават сумяшчалі заняткі адразу па некалькіх дысцыплінах.

Гэта трэці выпускны, які ладзяць ва ўніверсітэце трэцяга ўзросту. Нагадаем, курсы тут бясплатныя. У спісе новых дысцыплін – ландшафтны дызайн, фоташоп і спартыўныя накірункі – стрэтчынг і комплекс аздараўляльных практыкаванняў шэсцьдзясят плюс.