Сёння ў Мінску завяршаецца першы беларускі філасофскі кангрэс

20 октября 2017

На працягу трох дзён навукоўцы з усяго свету абмяркоўвалі актуальныя пытанні сучаснасці - глабальны крызіс, узаемадзеянне палітычных інстытутаў і ролю філасофіі ў развіцці грамадства. Дзякуючы адкрытаму дыялогу атрымалася вызначыць перспектыўныя кірункі міжнароднага навуковага супрацоўніцтва.

Віктар Чуяшоў, загадчык кафедры Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі:

"Прыходзім да высновы аб тым, што неабходны больш цесны саюз нашай беларускай практыкі дзяржаўнага будаўніцтва і кіравання, канкрэтных навук. Не забывайце, што сёння гаворка ідзе аб Годзе навукі і філасофіі".

Першы філасофскі кангрэс аб'яднаў паўтысячы навукоўцаў і стаў адным з самых буйных форумаў у Год навукі.