Некалькі тысяч байкераў сёння выедуць на вуліцы Мінска - так завершыцца мотасезон-2018. Пачатковы пункт маршруту - Курган Славы, а фінальны - пляцоўка ля Палаца спорту. Усіх, хто далучыцца да свята, чакаюць канцэрт беларускіх і замежных выканаўцаў, выстава рэдкіх матацыклаў і выступленні каскадзёраў. А самым відовішчным шоу стане дрыфт.
Рух транспарту ў горадзе будзе часова абмежаваны. Апоўдні каля 5 000 байкераў пачнуць рух па маршруце Курган Славы - праспект Незалежнасці - вуліца Леніна - праспект Пераможцаў - пляцоўка ў раёне Палаца спорту. І па маршруце праезду матацыклістаў рух часткова будуць перакрываць. Па меры праходжання калoны трафік будзе аднаўляцца. На час дрыфт-шоу праспект ад Машэрава да Незалежнасці таксама будзе часова перакрыты. Дарожная міліцыя просіць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.













