У Мінску адкрыецца Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі"

3 мая 2018

У Мінску ў "БелЭкспа" адкрыецца XXII Міжнародная выстава "СМІ ў Беларусі". На стэндах свой кантэнт пакажуць каля 400 удзельнікаў, у тым ліку прэса з Літвы, Латвіі, Кітая, Польшчы, Казахстана, Украіны і Расіі. Адзін з дзён выставы стане цалкам дзіцячым. Юных журналістаў чакаюць майстар-класы. Іншы будзе прысвечаны рэгіянальным СМІ.

Павел Лёгкі, намміністра інфармацыі Беларусі: "Гэта вельмі важна - падтрымаць нашы рэгіянальныя СМІ. Я лічу, што сам факт таго, што такі дзень на выставе, цэлы дзень адведзены рэгіянальным СМІ, і яны будуць у цэнтры ўвагі, гэта вельмі важна і свайго роду добры аванс для развіцця прэсы: абласной, раённай".

На выставе ўручаць узнагароды пераможцам конкурсу "Залатая літара" ў 23 намінацыях. Сёлета было пададзена 260 заявак, больш за ўсё ў намінацыі "Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі".