Сёння ў Мінску ўрачыста адкрыўся добраахвотніцкі цэнтр

1 июня 2016

У беларускіх добраахвотнікаў з'явіўся ўласны дом. Сёння ў Мінску ўрачыста адкрыўся добраахвотніцкі цэнтр. У рэалізацыі крэатыўных ідэй юнакам і дзяўчатам (а менавіта яны стануць у цэнтры паўнапраўнымі гаспадарамі) будуць дапамагаць кваліфікаваныя педагогі. Сёння ж галоўнымі гасцямі тут сталі вучні сталічных школ і гімназій. Мехендзі, антытытунёвая віктарына, вяровачны гарадок і спартакіяда - адкрыццё добраахвотніцкага цэнтра стала сапраўдным святам дабра.

Віктар Якжык, намеснік міністра адукацыі Беларусі: "Цэнтр - гэта ядро, тая ў тым ліку і метадычная структура, якая будзе дапамагаць развіццю добраахвотніцкага руху. Тым больш што ў нас ёсць буйныя добраахвотніцкія арганізацыі - "Добрае сэрца" БРСМ, Ліга добраахвотнай працы".

У добраахвотніцкага цэнтра хутка з'явіцца і свой інтэрнэт-партал. Усяго ж у Беларусі маладых людзей, якія гатовыя дапамагаць іншым, больш за 50 тысяч.