Сёння ў Мінску ўрачыста абнавілі Рэспубліканскую дошку пашаны

29 июня 2018

Гэта сімвал самых значных дасягненняў беларускіх прадпрыемстваў, а таксама рэгіёнаў і гарадоў па выніках мінулага года. Пераможцаў ушаноўваюць штогод напярэдадні Дня Незалежнасці. Лепшых выбіраюць у двух намінацыях - у сацыяльна-эканамічным развіцці і ў сферы эканоміі рэсурсаў. Сёлета 64 пераможцы з розных сфер ад прамысловасці і будаўніцтва да спорту і турызму. Як адзначылі ва ўрадзе, суладная праца рэальнага сектара забяспечыла рост эканомікі і стабільнасць на фінансавым рынку.

Сярод абласцей у пераможцы неаднаразова запісалі сталічны рэгіён. А лепшымі гарадамі і раёнамі сталі Гродна і Жодзіна, а таксама Фрунзенскі раён Мінска.