Сёння ў Мінску сабраліся лепшыя сілавікі нашай краіны

20 февраля 2014

Сёння ў Мінску да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі сабраліся лепшыя сілавікі нашай краіны. У Дзяржаўным музеі ваеннай гісторыі афіцэры, сяржанты і салдаты абмяняліся вопытам правядзення патрыятычных урокаў. Дарэчы, граматы, падзякі і ганаровы знак Воінская доблесць атрымалі 20 маладых людзей у пагонах ад арганізатараў акцыі Служым Беларусі!.


Сяргей Цімашкоў, малодшы сяржант ваенна-транспартнага факультэта БДУ транспарту:


Наш факультэт наведваюць школьнікі, вучні патрыятычных класаў, дзе нашы курсанты праводзяць з імі работу. Як у тэарэтычным плане расказваюць, так і ў практычным. Практычныя заняткі - як разборка аўтаматаў і надзяванне процівагазаў. Ім даволі цікава, яны з задавальненнем да нас прыходзяць.



Дзмітрый Варанюк, сакратар ЦК БРСМ:


У спецыялізаваных ваенных установах як адукацыі, так і на службе ва Узброеных Сілах быць лепшым вельмі цяжка. Таму, што трэба паказваць высокі паказчык у дысцыпліне, у сваёй дзейнасці і, акрамя ўсяго іншага, займацца грамадскай дзейнасцю. І хлопцы, якія сёння тут, яны заслужылі гэта права быць лепшымі.





Таксама на форуме прайшла цырымонія перадачы сімвала акцыі Служым Беларусі! - вымпела. Кожны год ён пераходзіць да лепшых каманд. На гэты раз яго часовым гаспадаром стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту.