Праводзяцца яны на базе Беларускага дзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі сумесна з Маскоўскім інжынерна-фізічным інстытутам у двух кірунках.
Алена Жывіцкая, прарэктар БДУІР: "Першы кірунак - гэта электроніка, і другі кірунак - гэта аўтаматызаваныя сістэмы. Досыць шырокія перспектывы адкрываюцца, звязаныя з магчымасцю праходжання стажыровак і навучання ў розных ВНУ, у тым ліку і сеткавых універсітэтах".
БДУІР штогод рэалізуе вялікую колькасць міжнародных праектаў, кантрактаў і праграм Еўрасаюза. Сярэдні прахадны бал у навучальнай установе - 301. Зусім хутка на сусветным IТ-рынку з'явяцца беларускія гейм-дызайнеры. З гэтага года ва ўніверсітэце адкрылі новую спецыяльнасць "Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі ў гульнявой індустрыі".













