Сёння ў Мінску пройдзе другая генеральная рэпетыцыя парада войскаў Мінскага гарнізона

28 июня 2018

Сёння ў Мінску пройдзе другая генеральная рэпетыцыя парада войскаў Мінскага гарнізона да Дня Незалежнасці. Па праспектах і вуліцах горада праедзе калона ваеннай тэхнікі. Таму рух грамадскага і асабістага транспарту ў сталіцы будзе абмежаваны.

З шасці вечара перакрываць будуць участкі праспекта Незалежнасці ад Уручча з вуліцы Старынаўскай да праспекта Машэрава і там да Пераможцаў. Дарэчы, сёлета тэхніка пройдзе новым маршрутам. З праспекта да стэлы калона паедзе па праспекце Машэрава. Па меры праходжання машын некаторыя ўчасткі праспектаў і вуліц будуць таксама перакрываць.

І з 10 вечара на час генрэпетыцыі будзе часткова абмежаваны рух на маршруце Машэрава - Ціміразева - Сапёраў - праспект Пераможцаў - Арлоўская - плошча Бангалор - Сурганава - праспект Незалежнасці - Машэрава. Атрымліваецца, што разгортвацца тэхніка будзе іншым шляхам.