Сёння ў Мінску пройдзе першая рэпетыцыя шэсця да Дня Перамогі

3 мая 2013

Гэта першая трэніроўка роты ганаровай варты ў цэнтры Мінска. Таксама па галоўным праспекце сталіцы пройдзе ваенная тэхніка мінулых гадоў. А ў аўтамабілях ганаровыя месцы зоймуць героі перамогі - ветэраны. Такім чынам, з-за рэпетыцыі сёння ў Мінску ў раёне плошчы Перамогі будзе перакрыты рух усіх відаў транспарту з 10 вечара да паўночы. Таму аўтамабілістам варта загадзя выбраць аптымальны маршрут аб'езду. Наступная трэніроўка пройдзе 6 мая.