Сёння ў Мінску прайшло 11-е пасяджэнне беларуска-польскай міжурадавай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва

29 сентября 2016

Па яго выніках Беларусь і Польшча маюць намер падпісаць 5 міжнародных дагавораў у сферы трансгранічнага супрацоўніцтва не пазней за 2017 год.

Яўген Шастакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі:

"Зараз беларускі бок лічыць, што для падрыхтоўкі яго (дагавора) да падпісання неабходна завяршыць працэдуру праверкі праходжання дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Польшчай, якая пачалася ў 2011 годзе, і таксама замацаваць яе адпаведным міжнародным дагаворам".

Якуб Скіба, першы намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы:

"Хацелася б асабліва падкрэсліць, што польскі бок зацікаўлены ў пашырэнні і паляпшэнні інфраструктуры як ужо наяўных пагранічных пераходаў, так інфраструктуры даезду да іх, а таксама тых магчымасцяў, якія тычацца пешаходных і веласіпедных пераходаў. Падпісанне дагавора дазволіць больш свабодна рэалізаваць усе праекты і ўкладваць у гэта шырокія інвестыцыі".

Бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння галіновых ведамстваў і рэгіянальных адміністрацый Беларусі і Польшчы па трансгранічнай праблематыцы, а таксама пытанні ўдасканалення дагаворна-прававой базы і рэалізацыі сумесных праектаў па мадэрнізацыі пагранічнай інфраструктуры.

Па выніках мерапрыемства падпісаны пратакол пасяджэння беларуска-польскай міжурадавай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва.