Сёння ў Мінску праходзіць сустрэча перакладчыкаў мовы жэстаў з усёй краіны

4 апреля 2019

Асноўнымі пытаннямі для абмеркавання сталі статус мовы жэстаў, лінгвістычныя правы глухіх, стварэнне ўмоў для іх дзейнасці ва ўсіх сферах: у адукацыі, культуры і спорце. Адной з асноўных праблем з'яўляецца і доступ да паслуг перакладчыка. Беларускае таварыства глухіх прапаноўвае стварыць адукацыйныя праграмы і адкрыць профільныя спецыяльнасці па падрыхтоўцы спецыялістаў. Афіцыйна ў Беларусі каля сямідзесяці перакладчыкаў мовы жэстаў. На такіх буйных прадпрыемствах, як МАЗ і БелАЗ, дзе сёння працуюць людзі з поўнай або частковай стратай слыху, дапамогу ім аказваюць інструктары-дактылолагі.