Так, архітэктары прапаноўваюць развіваць сталіцу паводле прынцыпу “горад у горадзе”. Пры гэтым забудова кожнага з 9 раёнаў будзе весціся збалансавана і комплексна. Прыватны сектар плануюць знасіць кропкава. А вышынныя дамы будуць з’яўляцца схематычна і ў асноўным на ўездах у горад. Гістарычная забудова застанецца ў цяперашнім выглядзе.
Змяненні закранулі і транспартную сферу горада. Так, да 2030 года трамвайныя пуці звяжуць сталіцу з Лагойскам, а таксама з кітайска-беларускім індустрыяльным паркам, пасёлкам Сокал і Нацыянальным аэрапортам.
Адзначым, грамадскае абмеркаванне генплана Мінска працягнецца да 5 лістапада. Дэталёва пазнаёміцца з ім, а таксама ўнесці свае прапановы па развіцці горада мінчане могуць у кнізе заўваг і пажаданняў. Яна знаходзіцца ў будынку Мінскгорада.













