Сёння ў Мінску перакрыюць рух

12 июня 2017

Да ўвагі вадзіцеляў. Сталічны праспект Машэрава сёння часткова зноў стане свабодным ад машын - тут чарговая рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці. Трэніровачнай пляцоўкай для зводнай роты ганаровай варты будзе ўчастак ад скрыжавання з вуліцай Даўмана да праспекта Пераможцаў. Рух перакрыюць з 10 гадзін вечара да апоўначы. Па такім жа графіку падрыхтоўка да свята будзе праходзіць тут кожны панядзелак і чацвер на працягу двух тыдняў.