У Мінску адзначылі лепшых валанцёраў руху "Добрае сэрца"

27 декабря 2018

Узнагароды атрымалі 17 чалавек. Гэта школьнікі і студэнты сталічных устаноў адукацыі. Штодзень гэтыя маладыя людзі ладзяць святочныя праграмы, дапамагаюць сталым людзям і інвалідам. Сёння на свята ў гонар валанцёраў з'ехаліся 400 чалавек - шматдзетныя сем'і, дзеці з інтэрнатаў і сацыяльных устаноў.

У сталіцы працуюць больш за тры з паловай тысячы валанцёраў. Іх узнагароджаннем сёння завяршыўся гарадскі этап рэспубліканскай акцыі "Цуды на Раство".