Сёння ў Мінску адкрываецца маштабная выстава Мацярынства і дзяцінства

30 мая 2013
На працягу 4 дзён Палац дзяцей і моладзі пазнаёміць гасцей форуму з разнастайнасцю тавараў і паслуг для маці і малых. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Для наведвальнікаў будуць арганізаваныя лекцыі, кансультацыі ўрачоў, юрыстаў, выхавацеляў. Акрамя таго, у рамках выставы адбудуцца дэгустацыі прадукцыі, паказы мод, конкурсы і забаўныя праграмы, творчыя майстар-класы. Для маленькіх гасцей будзе працаваць таксама мультсалон.