У Мінску пачынаецца Беларускі транспартны тыдзень

3 октября 2017

Сучасныя рашэнні ў сферы транспарту і лагістыкі абмяркуюць эксперты падчас Беларускага транспартнага тыдня. Ён пачынаецца сёння ў Мінску. У ім прымуць удзел амаль 80 арганізацый з 9 краін. У праграме - канферэнцыі, семінары і круглыя сталы. Ключавымі стануць пытанні бяспечнай эксплуатацыі транспарту і арганізацыя пасажырскіх і грузаперавозак.