Сёння ў Мінску адкрыты новы дзіцячы сад № 12 у самым густанаселеным раёне сталіцы - Фрунзенскім. У пілотным рэжыме працуюць 6 груп. З часам іх стане ўдвая больш. Выхоўваць у садку будуць 230 маленькіх мінчан. Рэпартаж Аляксандры Драгун.
Сёння ў дзіцячага сада № 12 - дзень нараджэння. Музычныя віншаванні зладжана выконвае дзіцячы ансамбль. Запрошаныя артысты - выхаванцы суседніх садкоў. Праз колькі часу дзеці, якія сёння ў якасці гледачоў, таксама будуць спяваць на ранішніках у родным садку.
Новы дзіцячы сад знаходзіцца на тэрыторыі самага густанаселенага раёна сталіцы - Фрунзенскага.
Сёння ў дзіцячым садку - своеасаблівы дзень адчыненых дзвярэй. Дапытлівыя вочы маленькіх гарэз зазірнулі ва ўсе памяшканні - ад спартыўнай залы да басейна.
Утульны пакой для дзённага адпачынку, гульнявая з развіваючымі цацкамі. Пакуль у групах пануе цішыня. Але ўжо заўтра тут загамоніць дзятва. Пакуль у пілотным рэжыме адкрыюць 6 груп. З часам іх стане ўдвая больш. Выхоўваць будуць 230 дзяцей.
Ля двухпавярховага будынка раскінулася рознакаляровая пляцоўка для вулічных забаў і гульні. У кожнай узроставай группы будуць свае арэлі, горкі, спартыўныя і гарадкі для вывучэння правілаў дарожнага руху.
Сімвалічная назва дзіцячага садка нумар 12 - "Светлячок". Ён будзе накіроўваць малышоў на шлях сяброўства і адукацыі ажно да першай школьнай лінейкі.













