Сёння ў Мінску адкрыўся вялікі турыстычны форум

30 января 2018

Ён працягнецца тры дні. У гэтым годзе акцэнт на аздараўленчыя туры выхаднога дня і прамысловы турызм. Сёння такія праграмы прапануюць больш за 50 прадпрыемстваў краіны. Прадстаўлены санаторна-курортныя паслугі. На месцы можна прайсці экспрэс-тэсты на найноўшым медыцынскім абсталяванні. Дарэчы, удзельнікам прафсаюза сёлета прапануюць скідку 25 % на пуцёўкі і ўсе платныя медпаслугі.

Адна з самых цікавых прапаноў ад прафсаюзнага тураператара - бюджэтныя туры на ўзбярэжжы Чорнага мора ў кампаніі з вядомым тэлевядучым і кулінарным мэтрам Барысам Бурдой.