Сёння ў Мінску адкрыецца вялікі школьны базар

18 августа 2018

Сёння ў Мінску літаральна праз гадзіну адкрыецца вялікі школьны базар. Купіць адразу ўсе атрыбуты для вучобы можна будзе ля Палаца спорту. Таксама тут ёсць магчымасць набыць контурныя карты, рабочыя сшыткі і кнігі па пазакласным чытанні, прадугледжаныя школьнай праграмай. Дарэчы, сёлета прама на кірмашы можна будзе пакінуць заяўку на бясплатны падгон адзення па фігуры. Школьны базар будзе адкрыты ўсе выхадныя з 10 раніцы да 5 вечара.

Сабраць дзіця ў школу каштуе ад 145 да 900 рублёў. Гэтым летам у Беларусі праходзяць больш за 600 школьных базараў. Таксама неабходныя вучням тавары прадаюцца ў 6 тысячах магазінаў.