Сёння ў Мінску афіцыйна завяршаюць мотасезон

15 сентября 2018

З гэтай нагоды ў беларускай сталіцы разгарнулася маштабнае свята. Раніцай тысячы байкераў з'ехаліся да Кургана Славы. Ён па традыцыі з'яўляецца пунктам пачатку парада. Сярод удзельнікаў фестывалю - байкеры не толькі з Беларусі, але і з Фінляндыі, Італіі, Латвіі. Усяго больш як 15 краін. А ў гэтыя хвіліны мотакалона ў суправаджэнні ДАІ пачынае рух па маляўнічых месцах горада ў бок Палаца спорту. Менавіта там і разгорнуцца асноўныя святочныя гулянні.

Апроч эфектнага мотапарада ў праграме закрыцця сезона выступленні дыджэяў, музыкантаў, а таксама дрыфт-шоу. Пасля завяршэння мерапрыемства неба над Палацам спорту расфарбуе святочны салют. Пачатак маляўнічай феерыі ў 21:30.