Сёння ў Мінску афіцыйна адкрыецца IX Беларускі міжнародны медыяфорум

10 июня 2014
Учора ў беларускую сталіцу з'ехаліся ўдзельнікі з 26 краін. На пленарным пасяджэнні эксперты абмяркуюць пагрозы XXI стагоддзя і перспектывы Еўразійскага эканамічнага саюза. У сераду пачне працу летняя школа журналістыкі. Майстар-класы правядуць лепшыя рэпарцёры Беларусі і краін Еўразіі.