Сёння ў Мінску абмяркоўваюць развіццё рэлігійнага турызму

23 апреля 2015

Прадстаўнікі вядучых рэлігійных канфесій Беларусі (у нас іх зарэгістравана 25) сабраліся сёння на чарговае планавае пасяджэнне кансультатыўнага міжканфесійнага савета пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Савет створаны 7 гадоў таму. Кіраўнікі рэлігійных аб'яднанняў абмяркоўваюць надзённыя пытанні, якія маюць дзяржаўнае значэнне і датычацца людзей розных веравызнанняў. Паводле традыцыі, сярод удзельнікаў такіх сустрэч прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, адукацыі, аховы здароўя.

Галоўнае пытанне сустрэчы сённяшняй - развіццё рэлігійнага турызму. Беларусь багатая на храмы і манастыры - старажытныя помнікі нацыянальнай гісторыі, культуры і архітэктуры. Уключэнне культавых устаноў у папулярныя турыстычныя маршруты і ўдзел святароў у экскурсіях па цэрквах, касцёлах і іншых святых месцах нашай зямлі стала цэнтрам абмеркавання ўсіх, хто сабраўся.