Сёння ў Мінску ўзнагароджвалі пераможцаў конкурсу Залатое пяро

23 августа 2013

Сёння ў Мінску першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта асабіста ўзнагароджваў пераможцаў конкурсу Залатое пяро. Фатаграфіі, фільмы, замалёўкі і эсэ - кампетэнтнае журы ацаніла больш за 300 творчых прац. Галоўная ўмова - узрост не больш за 22 гады. Арганізатарам стала самае аўтарытэтнае грамадскае аб'яднанне краіны. Цырымонія ўзнагароджання прайшла падчас пасяджэння рэспубліканскага савета Белай Русі. Маладым журналістам далі, па сутнасці, унікальную магчымасць - прыняць удзел у абмеркаванні падрыхтоўкі да маючых адбыцца выбараў у мясцовыя саветы.


Лейтматывам усіх прац была любоў да Беларусі. Аляксандр Радзькоў падкрэсліў, што таленавітая моладзь у нашай краіне заўсёды можа разлічваць на падтрымку дзяржавы.