Сёння ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне ў жылых дамах

1 октября 2018

Цяпло прыйдзе паступова на працягу 4-5 дзён. Даведацца дакладную дату можна анлайн на сайце 115.бел з дапамогай спецыяльнага сэрвісу. Трэба ўвесці вуліцу і нумар дома. У канцы мінулага тыдня ацяпленне ўжо падлучылі на сацаб’ектах.