Сёння ў Мінску пачынаецца электронны кірмаш вакансій

15 мая 2019
Знайсці працу можна анлайн! Сёння ў Мінску пачынаецца электронны кірмаш вакансій. Гэта новая форма паслуг для працаўладкавання ў рэжыме рэальнага часу. Суіскальнікі могуць азнаёміцца з прапановамі і атрымаць кансультацыю. Больш за 400 вакансій прапануюць 13 сталічных арганізацый - Мінскі маторны завод, мясакамбінат, Мінскводаканал і медыцынскія ўстановы.