Сёння ў Мінску пачаўся мантаж галоўнай ёлкі краіны

15 ноября 2019
Мантаж галоўнай  ёлкі краіны пачаўся сёння ў Мінску. Навагодняе дрэва, вышынёй 30 метраў па традыцыі "вырасце" на  Кастрычніцкай плошчы. Каркас упрыгожаць  штучными лапкамі  шарамі і  піксельнай ілюмінацыяй. Усталяванне канструкцыі  завершаць праз  тыдзень.

Усяго ж сёлета сталіцу ўпрыгожаць  29 навагодніх дрэў. Мантаж усіх ёлак завершыцца да снежня. Святочны настрой створаць і  больш за  тры дзясяткі аб'ёмных  светлавых  фігур: віншавальныя  надпісы,  падарункавыя каробкі і  зіхатлівыя шары. А святочную ілюмінацыю ў Мінску ўключаць  14 снежня.