Сёння ў Мінску распачаліся калядныя кірмашы

15 декабря 2017

Драўляныя ўтульныя церамкі выраслі ля Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы, там можна набыць навагоднія размаляваныя пернікі, святочныя гірлянды, ёлачныя цацкі і калядныя сувеніры. Прапаноўваюць сагрэцца духмянымі аладкамі, гарачым шакаладам і пуншам. А дваццаць трэцяга снежня адкрыецца самы вялікі кірмаш - "Калядная зорка".

Святочныя гарадкі будуць працаваць на працягу месяца з дванаццаці гадзін да дваццаці адной. А ў самую чароўную ноч года на праспекце Пераможцаў - да чатырох гадзін раніцы.