Сёння ў Мінску пачала сваю працу 28-я кніжная выстава

18 февраля 2021

Адкрыццё адбылося, нягледзячы на скептычныя прагнозы. Прычым афіцыйны статус - міжнародная - таксама захавалі. Форум традыцыйна сабраў кніжныя навінкі розных краін. Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт.

Прывітанне ўдзельнікам XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу

"Сімвалічна, што цэнтральным экспанентам цяперашняга форуму выступае Садружнасць Незалежных Дзяржаў. У год 30-годдзя гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі Беларусь старшынствуе ў Садружнасці. Мінск заўсёды быў і застаецца прынцыповым прыхільнікам стваральнага супрацоўніцтва і ўсебаковай інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Знакавыя выданні дзяржаў - удзельнікаў СНД, прадстаўленыя на выставе, закліканыя садзейнічаць умацаванню гуманітарных сувязяў нашых краін і народаў", - гаворыцца ў прывітанні.

Што можна знайсці на кніжных паліцах, і хто зламаў кавідныя бар'еры друкаванымі пасылкамі? Рэпартаж Лідзіі Заблоцкай (відэа).