Мерапрыемствы да Міжнароднага дня сям’і праходзяць у Мінску і вобласці. Паспрабаваць сябе ў водным пола і выйграць сямейны кубак можна было сёння ў сталіцы на свяце сям'і ў спартыўным стылі. У таварыскім матчы сустрэліся спартсмены-пачаткоўцы і каманды шматдзетных сем'яў. Спартыўныя парады ад прафесійных атлетаў. Для ўдзельнікаў нумары ад каманд па сінхронным плаванні.
Усяго ў сталіцы і іншых гарадах да Міжнароднага дня сям'і запланаваны дзясяткі мерапрыемстваў - спартыўныя спаборніцтвы, сямейныя творчыя конкурсы, віншаванні і канцэрты.













