Сёння ў Мінску хакеісты разам сабраліся на кухні

12 мая 2014

Сёння ў Мінску хакеісты разам сабраліся на кухні, дзе пад кіраўніцтвам фінскага шэф-повара і пасла нардычнай кухні Кіма Палхуса прыгатавалі свае нацыянальныя стравы - фарэль, мяса пад журавінавым соусам і скандынаўскія фрыкадэлькі. Але галоўная ўмова такога паядынку - ў распараджэнні кулінараў былі выключна беларускія прадукты. Дарэчы, у якасці галоўнага інгрэдыенту спартсмены і шэф-повар выкарыстоўвалі беларускія хваёвыя галінкі.



Раней такія гастранамічныя мерапрыемствы праводзіліся ў іншых краінах - паслы нардычнай кухні такім чынам прапагандавалі сваю культуру харчавання. Але на спартыўным спаборніцтве хакеісты і шэф-повары сабраліся ўпершыню.