Сёння ў Мінску будзе адкрытая мемарыяльная пліта памяці

20 июня 2014

Сёння ў Мінску будзе адкрытая мемарыяльная пліта памяці загінуўшых пры вызваленні сталіцы. Цырымонія пройдзе на Маскоўскіх могілках апоўдні. Мерапрыемства прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мемарыяльную пліту нанесеныя прозвішчы 29-ці загінуўшых воінаў, сярод якіх 28 - грамадзяне Расіі. На цырымонію запрошаныя іх сваякі, а таксама прадстаўнікі рэгіянальнай улады і моладзь.