Сёння ў Мінску 70 акцябрат сталі піянерамі

13 сентября 2013

Упершыню ў гісторыі на Плошчы дзяржаўнага флага прайшла лінейка прысвячэння ў піянеры. Хлопчыкі і дзяўчынкі з усіх рэгіёнаў Беларусі па традыцыі далі ўрачыстую клятву. Ганаровыя госці і ветэраны павязалі ім чырвона-зялёныя гальштукі. Дзень правядзення лінейкі выбраны не выпадкова - сёння беларуская піянерыя адзначае свой 23-і дзень нараджэння.


Дарэчы, гальштук чырвона-зялёнага колеру носяць 600 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак па ўсёй краіне. І сёння іх стала на некалькі сотняў больш. Урачыстыя лінейкі прысвячэння ў піянеры прайшлі па ўсёй Беларусі.