Сёння ў Мінску 25 ваеннаслужачых запасу прымалі прысягу

8 сентября 2013

Сёння ў Мінску 25 ваеннаслужачых запасу прымалі прысягу - напярэдадні сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў Захад-2013. Дарэчы, самаму старэйшаму з навабранцаў больш за 50, а самаму маладзейшаму - 28. Да 27 верасня навабранцы адпрацуюць элементы абароны стратэгічных прадпрыемстваў і іншых аб'ектаў на тэрыторыі Заводскага раёна сталіцы. Адразу пасля прыняцця прысягі навабранцам далі некалькі хвілін развітацца з роднымі і блізкімі. Дамоў яны вернуцца толькі праз месяц.