Сёння ў Мінск прыбывае каўчэг з мошчамі роўнаапостальнага князя Уладзіміра

27 июня 2015

Сёння ў Мінск прыбывае каўчэг з мошчамі роўнаапостальнага князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі.

Пакланіцца святыні можна ў Свята-Духавым кафедральным саборы да 1 ліпеня. Нагадаем, мошчы дастаўленыя ў Беларусь з Расіі 20 чэрвеня, калі ў Мінск з візітам прыбыў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Мошчам пакланіліся ўжо ў Брэсце і Гродне. Услед за сталіцай святыня накіруецца ў Магілёў, затым у Віцебск. Адтуль у Смаленск і працягне падарожжа па гарадах Расіі.