Сёння ў Мінск прыбудуць кіраўнікі СМІ, палітолагі і эксперты з 30 краін

11 сентября 2018
У сталіцы адкрываецца міжнародны медыяфорум "Партнёрства ў імя будучыні". Яго ключавая тэма - новыя фарматы журналістыкі. Пройдуць тэматычныя дыскусіі і майстар-класы ад беларускіх і замежных экспертаў у рамках летняй школы журналістыкі. Міжнародны медыяфорум за гэтыя гады стаў знакавай пляцоўкай, дзе прафесіяналы абменьваюцца меркаваннямі і абмяркоўваюць найважнейшыя тэмы.