Наша краіна працягвае забеспячэнне іх інфармацыйнай празрыстасці і адкрытасці. Яшчэ ўлетку ўдзельнікам АБСЕ падалі падрабязную інфармацыю пра задуму, сцэнарый, асноўныя мэты і задачы манеўраў, а таксама пра месцы правядзення і сродкі, якія будуць задзейнічаныя. Афіцыйны Мінск накіраваў запрашэнні для назірання Латвіі, Літве, Польшчы, Украіне, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.
Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Запрашэнне атрымалі прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпусу замежных краін, акрэдытаваныя пры пасольствах сваіх дзяржаў у Беларусі. Хоць Венскі дакумент наогул не прадугледжвае запрашэння на вучэнні міжнародных арганізацый, у Беларусь у духу добрай волі запрасілі для назірання за актыўнай фазай вучэнняў "Захад-2017" прадстаўнікоў ААН, АБСЕ, НАТА і іншых міжнародных структур".
Вучэнні "Захад-2017" носяць выключна абарончы характар, пра што неаднаразова заяўлялі і Мінск, і Масква. Заяўкі на акрэдытацыю для іх асвятлення атрыманыя ад інфармагенцтваў, выданняў і тэлеканалаў з усіх краін-суседзяў, а таксама ад СМІ яшчэ 14 дзяржаў.