У Камітэце дзяржкантролю ўручалі пашпарты юнакам і дзяўчатам

14 марта 2016

14 школьнікаў, якім споўнілася 14 гадоў, атрымалі дакумент грамадзяніна Беларусі з рук першага намесніка старшыні ведамства Івана Рамановіча. На мерапрыемства былі запрошаны выдатнікі вучобы, лепшыя ў спорце, актывісты моладзевай арганізацыі. Навучэнцам прэзентавалі выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Іван Рамановіч, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі: "У нас сёння створаны ўсе ўмовы, каб кожны малады чалавек мог сябе рэалізаваць. Але і моладзь павінна памятаць пра тое, што сёння важна быць узаемным у адносінах да дзяржавы. І перш чым задаваць пытанне, што мне дала дзяржава, павінен кожны сказаць, а што я зрабіў карыснага для Айчыны".

Рэспубліканская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" праходзіць трынаццаты раз. Завершыцца яна ў адно з галоўных свят краіны - у Дзень Канстытуцыі.