Сёння ў гісторыі Беларусі сумная дата - 70 гадоў трагедыі Дальвы

19 июня 2014

19 чэрвеня 1944 года, за два тыдні да поўнага вызвалення краіны, падчас найбуйнейшай карнай аперацыі Баклан была спалена вёска Дальва. З 44 знішчаных жыхароў - 29 былі дзецьмі. У жывых застаўся толькі 14-гадовы Мікалай Гірыловіч, які на магіле сваёй сям'і і аднавяскоўцаў пакляўся ўвекавечыць іх памяць.


Мікалай Гірыловіч некалькі дзесяцігоддзяў працаваў начальнікам апаратна-студыйнага комплексу на радыё. І дзякуючы яго ініцыятыве на месцы спаленай Дальвы ўсё ж з'явіўся мемарыял. Сёння тут прайшоў мітынг-рэквіем. Памяць жыхароў ушанавалі хвілінай маўчання і адслужылі паніхіду.