Сёння ў гасцях у праграмы Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна

12 мая 2013

На гэтым тыдні ў Беларусі вялікае свята - Дзень Вялікай Перамогі. У нас ніколі не забываюць пакаленне пераможцаў, але гэтымі днямі да іх павышаная ўвага. Колькі ў краіне ветэранаў, і як міністэрства працуе з імі? Калі чалавек адзінокі, як яму дапамагае дзяржава?  Можа, для ветэранаў вайны ёсць асобныя дамы састарэлых? Насельніцтва Зямлі, і асабліва Еўропы, старэе. Лічыцца, што краіна старэе, калі доля пажылых перавышае 8% насельніцтва. Якая дэмаграфічная сітуацыя ў нас, і як гэта адлюстроўваецца на сацабароне? У нас значна павялічыліся дапамогі на дзяцей. Ці даволі гэтага, каб павысіць нараджальнасць, ці трэба падумаць аб сямейным капітале, як у Расіі матчын, які можна патраціць на адукацыю або жыллё? На гэтыя  і іншыя пытанні адказвае Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна (відэа).