Ён стаў трэцім, два іншыя - у Мінску і ў Брэсце, тут будуць праходзіць найболей значныя падзеі, звязаныя з расійскай гісторыяй і культурай. Плануецца таксама арганізаваць на базе цэнтра курсы паглыбленага вывучэння рускай мовы. Асаблівую ўвагу будуць надаваць развіццю моладзевага супрацоўніцтва: арганізацыі экскурсій, летніх лагераў і магчымасці навучання ў расійскіх ВНУ.
Любоў Глебава, кіраўнік Рассупрацоўніцтва: "Безумоўна, выбіраюцца тыя тэмы, у якіх ёсць патрэбнасць у тым горадзе, дзе ўсё гэта адбываецца. Вось невыпадкова наш цэнтр размяшчаецца побач са школай, музычнай школай, універсітэтам, з Інстытутам развіцця адукацыі. Гэта ўжо гаворыць само за сябе, што лакаматывам любога гуманітарнага супрацоўніцтва з'яўляецца кірунак адукацыйнай палітыкі".
Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі: "Мы адзін свет, агульны наш. І як бы пашыраць веды, далягляд, асабліва вось маладому пакаленню. На вопыце і на ладзе жыцця нашых продкаў у першую чаргу - гэта самае галоўнае".
Акцэнт таксама на ўстанаўленні і развіцці дзелавых кантактаў паміж Беларуссю і Расіяй.













