Сёння ў эфіры трэці эпізод цыкла "1418 дзён. Гісторыя Перамогі" - "Пералом"

6 мая 2020
Напярэададні 75-й гадавіны Перамогі на тэлеканале "Беларусь 1"  прэм'ера. У эфіры  цыкл з  чатырох фільмаў "1418 дзён. Гісторыя Перамогі". Творчы праект закранае вядомыя і невядомыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і нагадвае аб гераічных старонках гісторыі Радзімы. У цэнтры ўвагі - простыя людзі: беларусы, якія перажылі вайну кожны па-свойму. Менавіта яны - галоўныя героі фільмаў. Сёння ў вячэрнім эфіры глядзіце  трэці эпізод - "Пералом".