Сёння ў эфіры "Беларусь 1" працяг інтэлектуальнага шоу "Я ведаю!"

14 апреля 2018

Гэта 25-ы выпуск, а значыць, - новыя героі "тэлевізійнага класа". Удзельнікі сённяшняй гульні - гэта навучэнцы 11-х класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. У школьнікаў усяго адзін дубль для таго, каб праявіць свой інтэлектуальны патэнцыял на ўсю краіну. Каб атрымаць перамогу ў бітве розумаў, хлопчыкам і дзяўчынкам фактычна неабходна валодаць энцыклапедычнымі ведамі. Вядучыя праекта задаюць пытанні, якія не заўсёды датычацца школьнай праграмы. Нагадаем, што інтэлектуальнае шоу "Я ведаю!" - гэта праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Эмоцыі ўдзельнікаў, выкладчыкаў вундэркіндаў, а таксама зыход гульні - сёння на першай кнопцы ў 14:00.