Як далучыцца да радыёпераклічкі, ведае Аляксандр Харавец.
Праект Горад, дружалюбны дзецям сёння ў сценах Дома радыё звязаў 21 населены пункт нашай краіны. Падчас прамога эфіру дарослыя і дзеці абмяркоўвалі, як зрабіць іх населеныя пункты яшчэ больш прыгожымі. Дарэчы, па ўсім свеце да гэтай ініцыятывы ўжо далучыліся амаль тысяча гарадоў - беларускія на іх фоне многім служаць добрым прыкладам.
Першым горадам, які далучыўся да праекта Горад, дружалюбны дзецям, стаў Наваполацк. Упершыню там стварылі дзіцячы парламент. І сёння дзякуючы ініцыятывам моладзі там існуе аўтобусны маршрут Школьнік, усталяваная скульптурная кампазіцыя Юнацтва.
Менавіта сёння да міжнароднага праекта далучыўся яшчэ адзін населены пункт - горад Пінск. Там дзякуючы ініцыятыве дзяцей таксама створаны парламент, стадыён і дзіцячае кафэ.
У бліжэйшы час да міжнароднага праекта далучацца Магілёў і Мінск.
Праект Горад, дружалюбны дзецям цікавы тым, што падштурхоўвае юнакоў і дзяўчат самастойна ўносіць прапановы мясцовым уладам па пытаннях кіравання горадам, яго добраўпарадкаванні. Яны самі вырашаюць, што трэба зрабіць ў сваіх сем'ях, навучальных установах і на сваёй вуліцы, каб іх населены пункт, як спяваецца ў песні, стаў самым лепшым горадам Зямлі.
Сёння ў Доме радыё стартавала радыёпераклічка Горад, дружалюбны дзецям
16 октября 2013
Падчас прамога эфіру юнакі і дзяўчаты абмяркоўвалі разам з дарослымі праблемы па добраўпарадкаванні свайго города.














