Сёння ў дамах стане цяплей

2 октября 2013

У Мінску пачнуць уключаць доўгачаканае ацяпленне. Улічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я, у Мінгарвыканкаме прынята адпаведнае рашэнне. Цяпло стане і ў інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, навучальных установах сталіцы. Пры тэмпературах паветра вышэй за плюс 10 градусаў ацяпленне памяшканняў будзе ажыццяўляцца ў рэжыме працеплівання.
Пацяплее ў дамах Віцебска, Гродна і Магілёва. Са дня на дзень там павінны прагрэцца ўсе кватэры. У той жа час батарэі па ўсёй краіне ўжо павінны быць цёплымі ў дашкольных і школьных, медыцынскіх і сацыяльных установах.